Севільскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.
Хуткія факты Севільскі метрапалітэн, Інфармацыя ...
Севільскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Іспанія |
Горад | Севілья |
Дата адкрыцця | 2 красавіка 2009 года |
Даўжыня ліній | 18,6 км |
Колькасць станцый | 22 |
Колькасць ліній | 1 |
Пасажырапаток за дзень | 55,000 |
Пасажырапаток за год | 20 мільёнаў |
Схема ліній | |
Закрыць
Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).