![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Cotyledon-Cercis_siliquastrum.jpg/640px-Cotyledon-Cercis_siliquastrum.jpg&w=640&q=50)
Семядоля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Семядоля (з грэч. Κοτυληδών kotylēdōn — «каціла», «кубак», «чаша») з’яўляецца важнай складовай часткай зародка насення расліны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Seekiefer_%28Pinus_halepensis%29_14d_1.jpg/320px-Seekiefer_%28Pinus_halepensis%29_14d_1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Cotyledon-Cercis_siliquastrum.jpg/640px-Cotyledon-Cercis_siliquastrum.jpg)
Семядолі — зародкавыя лісткі, якія развіваюцца ў насенні. У аднадольных раслін адна семядоля, у двухдольных — дзве. Голанасенныя звычайна маюць ад двух да 24 семядоляў, іх колькасць не фіксаваная і залежыць ад віду, у многіх відаў яшчэ і вар’іруецца ад расліны да расліны. Больш семядоляў сярод вядомых раслін мае від хвоі Pinus maximartinezii, які расце ў гарах Мексікі — ад 18 да 24, на іншым канцы спектру знаходзяцца такія віды як вечназялёны кіпарыс, у якіх усяго дзве семядолі.