![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/SevenWondersOfTheWorld.jpg/640px-SevenWondersOfTheWorld.jpg&w=640&q=50)
Сем цудаў свету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сем цудаў свету — спіс найвыдатнейшых дасягненняў антычнай культуры, складзены сучаснікамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/SevenWondersOfTheWorld.jpg/320px-SevenWondersOfTheWorld.jpg)
Наогул, складанне спісу найвыдатнейшых паэтаў, філосафаў, палкаводцаў, вялікіх цароў, як і помнікаў архітэктуры і мастацтва - традыцыйны «малы» жанр грэчаскай эліністычнай паэзіі і свайго роду практыкаванне ў рыторыцы. Сам выбар ліку «сем» быў асвячоны найстаражытнымі ўяўленнямі аб яго паўнаце, скончанасці і дасканаласці, лічба 7 лічылася святой лічбай бога Апалона (Сямёра супраць Фіваў, Сем мудрацоў і г. д.).
Згадкі пра Сямі цуды з'яўляюцца ў творах грэчаскіх аўтараў, пачынаючы з эпохі элінізму. Іх трэба было ведаць ўжо ў школе, пра іх пісалі вучоныя і паэты. У тэксце аднаго егіпецкага папірусу, прадстаўляў сабой свайго роду вучэбны дапаможнік, згадваюцца абавязковыя для завучвання імёны знакамітых заканадаўцаў, жывапісцаў, скульптараў, архітэктараў, вынаходнікаў, далей - самыя вялікія астравы, горы і рэкі, і, нарэшце, сем цудаў свету. «Адбор» цудаў адбываўся паступова, і адны цуды змянялі іншыя.