Сен-Ло
горад у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сен-Ло (фр.: Saint-Lô) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Манш, рэгіён Ніжняя Нармандыя, Францыя. Размешчаны на ўзвышэнні ў даліне ракі Вір.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У антычнасці быў вядомы як Briovera, затым пераназваны ў памяць пра кананізаванага біскупа з Кутанса. У Сярэднявеччы ўмацаваны ад набегаў, славіўся сваімі ткачамі.
Старая забудова цалкам знішчана войскамі ЗША падчас аперацыі «Аверлорд» (чэрвень-ліпень 1944). Некалькі старадаўніх будынкаў (уключаючы познегатычны сабор) былі пасля вайны ўзведзены нанова.