Сербскае мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сербскае мастацтва — мастацтва сербаў, якія пражываюць на тэрыторыі дзяржавы Сербія. На працягу доўгага часу сербскае мастацтва было выключна рэлігійным. Выяўленчае мастацтва Сербіі было звязана з архітэктурай, бо храмы распісваліся фрэскамі, царкоўныя пабудовы ўпрыгожвала скульптура.
Выяўленчае мастацтва Сярэдніх вякоў уключае ў сябе захаваныя ў сербскіх праваслаўных манастырах візантыйскія фрэскі і іконы. У пачатку сучаснага перыяду сербскае мастацтва знаходзілася пад уплывам мастацтва Габсбургскай манархіі. Сучаснае сербскае мастацтва бярэ пачатак з XIX стагоддзя.