Сербія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэбют Сербіі на конкурсе «Еўрабачанне» адбыўся ў 2007 годзе, які адразу прынес поспех, 1 месца. Раней краіна ўдзельнічала ў складзе Югаславіі (Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з 1961 па 1991 год і Саюзнай Рэспублікі Югаславіі ў 1992) і разам з Чарнагорыяй (з 2004 па 2006).
Хуткія факты Сербія, Удзелы ...
Сербія | |
---|---|
Вяшчальнік | RTS |
Адбор | Нацыянальны |
Удзелы | |
Удзелы | 12 (9 у фінале) |
Першы выступ | 2007 |
Лепшы вынік | 1-е месца 2007 |
Горшы вынік | 11 месца ў п/ф 2013, 2017 |
Спасылкі | |
eurovision.tv/cou… (англ.) | |
Закрыць
Першую і адзіную перамогу, на дадзены момант, Сербіі прынесла Марыя Шэрыфавіч, якая ўдзельнічала ў «Еўрабачынні 2007» з песняй «Малітва», якая набрала 268 ачкоў. У 2008 годзе конкурс адбыўся ў сталіцы Сербіі Бялградзе на Белградскай Арэне.