![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Kanal_-_Biarezinski_zapavednik.jpg/640px-Kanal_-_Biarezinski_zapavednik.jpg&w=640&q=50)
Сергуч
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́ргуч[1] — рака ў Беларусі, у Лепельскім Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн ракі Дняпро).
Сергуч | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 47 км |
Басейн | 238 км² |
Расход вады | 1,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Тэкліц |
• Каардынаты | 54°55′19,33″ пн. ш. 28°30′07,46″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Вышыня | 156 м |
• Каардынаты | 54°38′23,89″ пн. ш. 28°15′38,64″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Лепельскі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 47 кіламетраў. Плошча вадазбору 238 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км. Пачынаецца з возера Тэкліц, працякае праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец; частка сцёку трапляе ў Бярэзінскі канал (басейн Заходняй Дзвіны); ніжэй возера Манец цячэ пад назвай Бузянка. Пратокай злучана з возерам Домжарыцкае, ніжэй вёскі Домжарыцы асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 кіламетры на поўдзень ад вёскі Крайцы. Рака працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, у вытокавай частцы шырыня яе 50—250 метраў, паблізу ўпадзення ў возера Вольшыца 1—1,3 км. Рэчышча ад вытоку да возера Вольшыца звілістае. Берагі ракі пераважна невыразныя, забалочаныя.