Сеульскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сеульскі метрапалітэн (кар.: 수도권 전철; трансліт. су-до-куон чон-чхоль — «метрапалітэн сталічнага рэгіёну») — сетка метрапалітэну ў Сеуле, 3-ці метрапалітэн у свеце паводле гадавога пасажырапатоку. Метрапалітэн быў адкрыты 15 жніўня 1974 года. Чыгуначная сістэма складаецца з 23 ліній звычайнага метро, так званага «лёгкага метро», прыгараднай чыгункі і «піплмувера». Сістэма абслугоўвае большую частку сталічнай вобласці Сеула, уключаючы мегаполіс Інчхон і гарады-спадарожнікі ў правінцыі Кёнгі. Некаторыя лініі сетцы цягнуцца за межы сталічнага раёна Сеула да сельскіх раёнаў, напрыклад да поўначы правінцыі Чаннам і захаду правінцыі Канвон, якія ляжаць больш чым у 100 км ад сталіцы.
Хуткія факты Сеульскі метрапалітэн кар.: 수도권 전철, ханча 首都圈電鐵, Інфармацыя ...
Сеульскі метрапалітэн кар.: 수도권 전철, ханча 首都圈電鐵 | |
---|---|
| |
Інфармацыя | |
Краіна | Рэспубліка Карэя |
Горад | Сеул |
Дата адкрыцця | 15 жніўня 1974 |
Даўжыня ліній | 1262,2 км (усе лініі) |
Колькасць станцый | 724 |
Колькасць ліній | 23 |
Пасажырапаток за дзень | 5,3 млн (сакавік 2022)[1] |
Пасажырапаток за год |
1,91 млрд (2017, Лініі 1-9, паводле Сеульскага метрапалітэна)[2] |
Схема ліній | |
Закрыць