![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/SlovenianLittoralLocationMap.png/640px-SlovenianLittoralLocationMap.png&w=640&q=50)
Славенскае Прымор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Славенскае Прымор'е (славенск.: Primorska; італ.: Litorale; ням.: Kustenland) — частка тэрыторыі Славеніі, якая прылягае да Адрыятычнага мора і складаецца з дзвюх гістарычных абласцей — Градзішка і Істрыя. Да ўтварэння Югаславіі гэтыя землі ўваходзілі ў склад габсбургскага кароннага края Аўстрыйскае Прымор’е.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/SlovenianLittoralLocationMap.png/640px-SlovenianLittoralLocationMap.png)
У выніку Першай сусветнай вайны (бітвы пры Ізонца) вобласць Прыморска пад назвай Венецыя-Джулія была акупавана італьянцамі. Так як галоўныя гарады вобласці — Гарыцыя і Трыест — засталіся за Італіяй і пасля Другой сусветнай вайны, на тэрыторыі Славенскага Прымор'я на працягу XX стагоддзя выраслі новыя эканамічныя цэнтры — Копер і Нова-Горыца.