Сошненскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́шненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сошна.
Хуткія факты Сошненскі сельсавет, Краіна ...
Сошненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сошна |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 21 сакавіка 1988 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 851 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сошнаўскі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парахонскага сельсавета[1].
21 сакавіка 1988 года ўтвораны зноў з часткі Парахонскага сельсавета ў складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Бакінічы, Дубнавічы, Ермакі, Сошна і Стараселле)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 1,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 851 чалавек[5].