Спакуса Хрыста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спакуса Хрыста — падзея новазапаветняга апавядання, падрабязна выкладзена ў Евангеллі паводле Матфея, Марка і Лукі. Паводле гэтых тэкстаў, пасля хрышчэння, Ісус пасціўся сорак дзён і начэй у Іўдзейскай пустыні. На працягу гэтага часу, сатана з'явіўся Ісусу і паспрабаваў спакусіць Яго. Пасля таго, як Ісус вытрымаў кожную спакусу, сатана адышоў і анёлы прыйшлі і прынеслі харчаванне да Ісуса.
У Евангеллі паводле Марка падзея апісваецца вельмі коратка, аўтар адзначае толькі саму падзею. У Евангеллях паводле Матфея і Лукі апісваюцца спакусы шляхам пераліку дэталяў перамоў паміж Ісусам і сатаной.
Спакуса Хрыста была частым прадметам адлюстравання ў мастацтве і літаратуры.