![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Soelja.png/640px-Soelja.png&w=640&q=50)
Спражка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спражка — засцежка, якая змацоўвае канцы чаго-небудзь, напрыклад, рамня, і служыць таксама ўпрыгожаннем. Звычайная спражка складаецца з рамкі і язычка, які фіксуе рамень у спражцы пры яго прасоўванні ў адтуліну на рамяні, але такая канструкцыя не з'яўляецца абавязковай. Рамень можа ўтрымлівацца ў спражцы таксама за кошт трэння.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Soelja.png/320px-Soelja.png)
У старажытнасці спражкі ўяўлялі сабой падковападобныя фібулы, зробленыя з круглага, радзей плоска-выпуклага ці чатырохграннага жалезнага або бронзавага стрыжня. На Беларусі распаўсюджаны галоўным чынам у помніках зарубінецкай культуры Верхняга Падняпроўя[1].