Спіс Герояў Савецкага Саюза (Беларусь)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Геро́й Саве́цкага Саю́за — найвышэйшая ўзнагарода СССР. Ганаровае званне, якім узнагароджвалі за подзвіг або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, а таксама, як выключэнне, у мірны час.
Званне ўстаноўлена Пастановай ЦВК СССР ад 16 красавіка 1934, дадатковы знак адрознення для Героя Савецкага Саюза — медаль «Залатая Зорка» — вызначаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года. Званне магло надавацца некалькі разоў. Толькі тры чалавекі сталі тройчы Героямі, і толькі два атрымлівалі ўзннагароду чатыры разы. 7 чалавек — ураджэнцаў Беларусі сталі двойчы Героямі. Акрамя іх, пасля вайны званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена двум людзям: Кірылу Арлоўскаму і Пятру Машэраву.
Купрыянаў |
Грыцавец |
У гэтым спісе прадстаўлены Героі Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ў Беларусі. Спіс змяшчае інфармацыю пра нацыянальнасць ўзнагароджанага, сучаснай вобласці Рэспублікі Беларусь, дзе цяпер знаходзіцца месца нараджэння ўзнагароджанага, даце Указа аб прысваенні звання, родзе войскаў, пасадзе, воінскім званні Героя на час надання звання, гадах жыцця з пазначэннем дат паводле новага і старога стыляў (дзе трэба). У асобных табліцах прыводзяцца двойчы ўзнагароджаныя, а таксама горад-герой і крэпасць-герой.
Першымі ўзнагароджанымі былі Мікалай Сяліцкі і Павел Купрыянаў (удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі; званне нададзена пасмяротна 31 снежня 1936 года), першым, хто быў удастоены ўзнагароды двойчы як у Беларусі, так і ва ўсім СССР, быў Сяргей Грыцавец (удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, баях на Халхін-Голе; першы раз званне нададзена 22 лютага 1939 года).
Найбольшая колькасць была ўзнагароджана за час Вялікай Айчыннай вайны (448 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі). Першым узнагароджаным — выхадцам з Беларусі стаў лётчык-знішчальнік Аляксей Антоненка, першым беларусам паводле паходжання — лётчык-бамбардзіроўшчык Мікалай Гастэла. У дзвюх сем'ях было ўзнагароджана два чалавекі (браты Вайнрубы і браты Лізюковы).
Шэрым колерам у табліцы паказаныя Героі, якія загінулі або прапалі без вестак падчас войн.