Спіс астравоў Фарэрскага архіпелага
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарэрскія астравы, або Фарэры (фар.: Føroyar - «Авечыя астравы», дацк.: Færøerne, нарв.: Færøyene, стар.ісл./ісл.: Færeyjar) — група астравоў у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна паміж Шатландыяй (Шэтландскімі астравамі) і Ісландыяй. З'яўляюцца аўтаномным рэгіёнам Каралеўства Даніі. З 1948 г. мясцовы ўрад самастойна кіруе практычна ўсімі сферамі жыцця, за выключэннем абароны і знешняй палітыкі.