Спіс кансорт-каралеў Венгрыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс каралеў Венгрыі, жонка венгерскіх каралёў. Пасля спынення дынастыі Арпадаў і дынастыі Анжу, тытул Караля Венгрыі галоўным чынам належаў замежным манархам. Пасля 1526 года тытул Каралевы Венгрыі належаў жонкам Габсбургаў, якія валодалі тытулам Караля Венгрыі.
Таксама пасля 1526 года Каралевы Венгрыі валодалі тытуламі Імператрыц Свяшчэннай Рымскай імперыі (пазней Аўстрыйскай імператрыцы) і Кансорт-каралевы Багеміі. Пачынаючы з Леапольда II усе каралі Венгрыі выкарыстоўвалі тытул Апасталічнага караля Венгрыі (першапачаткова быў прысвоены Іштвану I Папам Рымскім), іх жонкі адпаведна насілі тытул Апасталічнай каралевы. Тытул праіснаваў трохі больш за дзевяць стагоддзяў (з 1000 па 1918 гг.).
Да таго ж у гісторыі Венгрыі існавалі дзве кіруючыя каралевы, якіх каранавалі як Каралёў: Марыя I і Марыя Тэрэзія.