Спіс рымскіх імператараў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першым імператарам (у сучасным сэнсе) Рыма стаў Актавіян Аўгуст: пасля перамогі над Маркам Антоніем і вяртаннем з Егіпта ён уладкаваў трыўмф і 13 студзеня 27 года да н.э. склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (як сталы praenomen).
Пасля забойства імператара Комада Рымская імперыя ўступіла ў Крызіс трэцяга стагоддзя, калі пачалі з'яўляцца шматлікія ўзурпатары. У 395 годзе імперыя была канчаткова падзелена на Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю.
У 476 годзе быў зрынуты апошні Заходне-рымскі імператар Ромул Аўгуст (хоць фармальна імператарам лічыў сябе да 480 года Юлій Непат). Заходняя Рымская імперыя пала, а Усходняя Рымская імперыя, званая гісторыкамі з гэтага часу Візантыяй, працягвала існаваць яшчэ практычна тысячу гадоў, да 1453 года, калі Канстанцінопаль быў захоплены туркамі-асманамі, з перапынкам з 1204 па 1261 год, калі Канстанцінопаль быў захоплены крыжакамі.
Спіс рымскіх імператараў у храналагічным парадку, курсівам вылучаны ўзурпатары. Не пазначаны палкаводцы, якія паднялі паўстанні супраць цэнтральнай улады, але фармальна не абвешчаныя імператарамі (за выключэннем традыцыйна ўключаных, напр., Макрыян Старэйшы). У якасці суправіцеляў пазначаны спадчыннікі ўлады (пачынаючы з сярэдзіны I стагоддзя статус спадчынніка практычна заўсёды супадаў з тытулам цэзара), афіцыйныя суправіцелі, часам — рэгенты пры неактыўнасці імператара.