Сродкі масавай інфармацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага канала, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.
Сродкі масавай інфармацыі | |
---|---|
Галіна | медыяіндустрыя[d] |
Сфера дзейнасці | інфармацыя, журналістыка і камунікацыя |
Вывучаецца ў | медыязнаўства[d], камунікацыйныя даследванні[d], навука пра ўзаемадзеянне[d], media sociology[d] і media history[d] |
Вырабляе | інфармацыя |
Процілегла | personal media[d] і Q2259668? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да СМІ адносяцца:
- Друкаваныя выданні (прэса): газеты, часопісы
- Электронныя СМІ: тэлебачанне, радыё, інтэрнэт
З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фарміруючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з гэтым СМІ ў сацыялогіі вызначаюць як «сродкі масавай камунікацыі».
Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.