Старавольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стараво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стараволя.
Хуткія факты Старавольскі сельсавет, Краіна ...
Старавольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стараволя |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 800 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікасельскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 800 чалавек[3], з іх 81,8 % — беларусы, 13,1 % — палякі[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя.