Старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны (басн.: Predsjedavajući Vijeća ministara, харв.: Predsjedavajući Vijeće ministara, сербск.: Председавајући Савјета министара) — кіраўнік урада Босніі і Герцагавіны.
Старшыня Савета міністраў прызначаецца Прэзідыумам Босніі і Герцагавіны, пасля чаго яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. Старшыня Савета міністраў прызначае міністраў кабінета, а таксама намеснікаў міністраў, якія не павінны належаць да таго ж народу, названаму ў якасці аднаго са складальнікаў насельніцтва краіны, што і іх міністры[1].