![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Gamla_stan_open_street_map_2009.jpg/640px-Gamla_stan_open_street_map_2009.jpg&w=640&q=50)
Стары горад (Стакгольм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары горад (Гучыць як Гамла стан) (шведск.: Gamla stan), да 1980 года афіцыйна зваўся Горад паміж мастамі (шведск.: Staden mellan broarna) — гістарычны цэнтр Стакгольма пабудаваны на востраве Стадсхолмен. Некалькі сот гадоў назад Стары горад лічыўся асобным горадам, але пасля стаў гістарычным раёнам Стакгольма. Па стане на 2006 год у Старым горадзе пражываюць каля 3000 жыхароў. Стары горад адносіцца да раёна Сёдэрмальм і мае плошчу 36 гектараў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Gamla_stan_open_street_map_2009.jpg/640px-Gamla_stan_open_street_map_2009.jpg)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стары горад.
У Старым горадзе знаходзяцца:
- Каралеўскі палац;
- Вялікая плошча;
- Музей Нобеля;
- Царква святога Мікалая;
- Нямецкая царква;
- Завулак Мортэна Тротзіга — самая вузкая вуліца ў Стакгольме
і іншыя славутасці.