Стрэшынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэ́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.
Стрэшынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стрэшын |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 12 лістапада 2013 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 987 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Стрэшын набыў статус гарадскога пасёлка. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1].
12 лістапада 2013 года Стрэшынскі пассавет Жлобінскага раёна рэарганізаваны ў сельсавет[2]. 23 лістапада 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верхнеалбянскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Верхняя Алба, Гарадок, Ніжняя Алба і Шыхаў)[3].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1324 чалавекі[4], з іх 90,9 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — малдаване[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 987 чалавек[6].