From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэ́йнгрымур Хе́рмансан (22 чэрвеня 1928, Рэйк’явік, Ісландыя — 1 лютага 2010, Гардабайр, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Ісландыі (1983—1987 і 1988—1991).
Сын Хермана Ёнасана, былога прэм’ер-міністра краіны. У 1948 годзе з’ехаў у ЗША, дзе навучаўся інжынернай справе. Пасля вяртання ў Ісландыю ў 1971 годзе быў абраны ў Альтынг.
У 1978—1979 гадах займаў пасаду міністра юстыцыі па справах рэлігіі і сельскай гаспадаркі. У 1980—1983 гадах ён займаў пасаду міністра рыбалоўства і камунікацый, а ў 1987—1988 гадах — міністра замежных спраў.
У 1983—1987 і ў 1988—1991 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі. Ацэнка яго працы на гэтай пасадзе неадназначная. З аднаго боку, крытыкі адзначаюць, што ён з’яўляўся апалагетам «старой сістэмы» кіравання, заснаванай на фаварытызме, які спрыяе развіццю карупцыі. Яе дэмантаж звязваюць з імем яго пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Давіда Одсана. З іншага боку, пазітыўна ацэньваецца яго дзейнасць, накіраваную на адаптацыю ісландскай эканомікі да складаных сацыяльна-эканамічных працэсаў канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў.
У перыяд свайго прэм’ерскага мандата арганізаваў у Рэйк’явіку ў 1986 годзе сустрэчу Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана.
Пасля сваёй адстаўкі да 1998 года ўваходзіў у кіраўніцтва Цэнтральнага банка Ісландыі. Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Heimssýn, выступалай супраць уступлення Ісландыі ў ЕС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.