![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Discus_fish.jpg/640px-Discus_fish.jpg&w=640&q=50)
Стэнагалінныя арганізмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэнагалі́нныя аргані́змы[1] (ад грэч. στενός — «вузкі» і грэч. άλινος — «салёны») — водныя жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ў вузкім дыяпазоне значэнняў салёнасці вады і здольныя пераносіць толькі нязначныя ваганні гэтых значэнняў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Discus_fish.jpg/640px-Discus_fish.jpg)
Тыповыя марскія стэнагалінныя арганізмы адзначаны амаль ва ўсіх групах раслін і жывёл (напрыклад, медузы, селядцы, бычкі, прамянёвікі, марскія зоркі). У прэснаводных вадаёмах большасць раслін і жывёл адносяцца да стэнагалінных арганізмаў (напрыклад, такія рыбы, як сцерлядзь, лінь, карась[1]).
Стэнагалінныя арганізмы ў сваю чаргу падзяляюцца на алігастэнагалінныя (напрыклад, калаўроткі Hexarthra oxyuris, Brachionus plicatilis, якія якія жывуць у слабасалёных Азоўскім і Каспійскім морах[2]) і полістэнагалінныя (напрыклад, марская зорка Pentagonaster granularis)[3]. Таксама вылучаюць ультрастэнагалінныя арганізмы, якія распаўсюджаны ў моцнасалёных водах (напрыклад, водарасці Dunaliella salina, Asteromonas gracilis, ракападобныя Artemia salina)[2].