Сумкаспора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сумкаспо́ра[1], аскаспора[1] — нерухомая спора палавога размнажэння сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).
Гаплоідныя сумкаспоры ўтвараюцца ў сумцы (аску) пасля зліцця ядраў зіготы і міятычнага дзялення дыплоіднага ядра. Іх колькасць ад адной да 128 і больш, звычайна 8[2]. Аскаспоры разнастайныя па форме (эліпсападобныя, авальныя, шаровідные, ніткападобныя, верацёнападобныя) и афарбоўцы. Памеры іх розныя, ад 1 мкм да 100 мкм у дыяметры[3], у большасці выпадкаў — ад 5 мкм да 50 мкм. У абалонках аскаспор могуць быць поры або шчыліны, што з’яўляецца сістэматычнай прыкметай[2]. Некаторым прадстаўнікам аскаміцэтаў характэрна наяўнасць сеткаватай структуры на паверхні абалонак спор, а таксама наяўнасць шчацінак, шыпоў, грудкоў, бародавак[3].
Прарастаючы, аскаспоры даюць пачатак гаплоіднай канідыяльнай фазе развіцця грыба[2].