Сурма (музычны інструмент)
музычны духавы інструмент / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сурма (значэнні).
Сурма́[1] — старадаўні народны музычны інструмент. Драўляная труба, духавы муштуковы інструмент.
Згадваецца ў старажытнарускіх летапісах. Першыя выявы на Беларусі вядомы з XIII стагоддзя. Былі прамыя сурмы і выгнутыя, часам іх абгортвалі бяростай. Сурма ўжывалася пераважна як ваенны сігнальны інструмент. «Слова пра паход Ігараў» XII ст. кажа пра жыццё прафесійных ваяроў, што нарадзіліся пад трубы: «пад трубамі павітыя, пад шаломамі выпешчаныя, з дзіды выкармленыя». У «Слове пра паход Ігараў» згадваюцца «трубы гарадзенскія», маючы на ўвазе невядомы горад Полацкай зямлі. Як культавы інструмент сурма неаднаразова згадвалася ў рэлігійнай літаратуры з XI стагоддзяя.