Сцяг Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.
Украіна | |
---|---|
Зацверджаны | 28 студзеня 1992 |
Прапорцыя | 2:3 |
Камп’ютарны дызайн |
жоўта-блакітны двухкаляровы |
Сучасны сіне-жоўты сцяг упершыню быў публічна зафіксаваны 25 чэрвеня 1848 года ў Львове, які украінцы Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі вывесілі над мэрыяй Львова як нацыянальны сцяг. Пасля гэтага выпадку сіне-жоўты сцяг стаў усё больш папулярным сярод украінцаў, а пасля рэвалюцыі 1905 года ён пачаў выкарыстоўвацца і ў Прыдняпроўскай Украіне.
У 1917—1921 гадах, падчас украінскай рэвалюцыі, гэты сцяг быў дзяржаўным сцягам Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай дзяржавы.
У 1938—1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, а ў 1941 годзе Украінскай дзяржавы.
Пазней, у савецкія часы, сіне-жоўты сцяг выкарыстоўваўся ў падполлі, яго выкарыстанне ў СССР каралася пазбаўленнем волі на два гады.
У 1991 годзе, пасля развалу СССР, гэты сцяг дэ-факта выкарыстоўваўся як дзяржаўны сцяг незалежнай Украіны. 18 верасня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны законна прысвоіў жоўта-блакітнаму сцягу статус афіцыйнага сцяга краіны. 23 жніўня ва Украіне штогод адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга.