Сцяпскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпскі́ (Сцяпо́ўскі) сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сцяпы.
Сцяпскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жлобінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сцяпы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924 18 студзеня 1965 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954 21 верасня 1992 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сцяпскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. 14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчадрынскага сельсавета[1].
18 студзеня 1965 года ўтвораны зноў як Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці БССР з часткі Шчадрынскага сельсавета ў складзе 6 населеных пунктаў (Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сцяпскога сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 21 верасня 1992 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчадрынскага сельсавета.