Сцёкавыя воды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцёкавыя воды — вадкія адходы, якія утвараюцца ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асноўных крыніц забруджвання вод.
Падзяляюцца на:
- камунальныя (гаспадарча-бытавыя (укр.) (бел.),
- вытворчыя (прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі),
- жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм),
- ліўневыя (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў),
- мяшаныя (камунальныя, вытворчыя і іншыя сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі).
Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. Ачыстка сцёкавых вод (укр.) (бел. адбываецца на ачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біялагічных сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўна-ачышчаныя сцёкавыя воды, якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння.