Сцірка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцірка (гу́мка, рызі́нка) — канцылярская прылада для выцірання з паперы слядоў алоўка ці ручкі, найчасцей зробленая з каўчуку ці гумы. Можа мець розныя колеры і памеры. Найбольш распаўсюджаная форма новай (некарыстанай) сціркі — блізкая да паралелепіпеда, распаўсюджаны колер — белы.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гумка.