Сялецкі сельсавет (Магілёўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сялецкі сельсавет.
Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сялец.
Хуткія факты Сялецкі сельсавет, Краіна ...
Сялецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Магілёўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сялец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 22 ліпеня 1960 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Гуслішчанскага і Чарназёмаўскага сельсаветаў[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цішоўскага сельсавета[2].