Сінантропныя мухі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінантропныя мухі — мухі, экалагічна звязаныя з селішчамі людзей. Яны ўяўляюць найбольшую небяспеку для здароўя чалавека і хатніх жывёл.
Да сінантропных мух адносяцца, у першую чаргу, прадстаўнікі наступных сямействаў: сапраўдныя мухі (Muscidae), мясныя мухі (Calliphoridae), шэрыя мясныя мухі (Sarcophagidae), Piophilidae, пладовыя мушкі (Drosophilidae), крывасоскі (Hippoboscidae) — крывасоскі, а таксама прадстаўнікі трох сямействаў і падсямействаў аваднёў: Gasterophilinae, Hypodermatidae і Авадні (Oestridae)[1].