Сінільная кіслата
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіні́льная (цыяніставадародная) кіслата, цыяністы вадарод, нітрыл мурашынай кіслаты, HCN — аднаасноўная кіслата. Адкрыта ў 1782 годзе шведскім хімікам К. В. Шэеле, у 1811 годзе Ж. Л. Гей-Люсак атрымаў бязводную сінільную кіслату і вызначыў яе склад[1].
Сінільная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Традыцыйныя назвы | цыянавадарод, сінільная кіслата |
Хім. формула | HCN |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерны газ ці бясколерная легкалятучая вадкасць |
Малярная маса | 27,0253 г/моль |
Шчыльнасць | 0,687 г/см³ |
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) | 0,201 Па·с (пры 20 °C) |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -13,4 °C |
Тэмпература кіпення | 26,7 °C |
Тэмпература ўспышкі | -17,8 °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | (сярэдняя для газу і вадкасці) 1,97 Дж/(моль·К) |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 9,21 |
Растваральнасць у вадзе | у любых прапорцыях |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,2675 |
Структура | |
Дыпольны момант | 2,98 Д |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 74-90-8 |
PubChem | 768 |
Рэг. нумар EINECS | 200-821-6 |
SMILES | |
Рэг. нумар EC | 200-821-6 |
RTECS | MW6825000 |
ChemSpider | 748; 19951400 |
Бяспека | |
ЛД50 | мышы (пэраральна) 3.7 мг/кг |
Таксічнасць |
Бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкарухомая атрутная вадкасць з характэрным пахам горкага міндалю. Тэмпература кіпення 25,65 °C, шчыльнасць 687,08 кг/м³. Сумесь пары з паветрам (4,9—39,7 % кіслаты) выбуханебяспечная. Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Узаемадзейнічае з аксідамі і гідраксідамі шчолачных і шчолачназямельных металаў. Не ўзаемадзейнічае з карбанатамі.
Сінільная кіслата ўтрымліваецца ў некаторых раслінах (гл. цыянідная бомба), коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладанні нейлону, поліурэтанаў.
З металамі ўтварае солі — цыяніды. Арганічныя вытворныя сінільнай кіслаты маюць назву нітрылы.
Асноўны метад атрымання ў прамысловасці — акісляльны аманоліз метану пры тэмпературы 1000 °C на каталізатары (плаціна, сплавы плаціны з родыем і плаціны з ірыдыем)[2].
Сінільная кіслата выкарыстоўваецца у вытворчасці цыянідаў, хлорцыяну, акрылатаў, амінакіслот, у якасці фуміганта і інш.