Сістэма права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сістэма права — гэты ўнутраны строй структурных элементаў права.
Складаецца з трох асноўных кампанентаў: нормы права, інстытуты права, галіны права. Могуць быць таксама вылучаны субінстытуты і падгаліны.
Галіна права з'яўляецца найбольш буйным элементам у сістэме права. Яе ўтварае сукупнасць нормаў права, якія рэгулююць якасна аднастайную групу грамадскіх адносін, яна характарызуецца своеасаблівасцю прадмета і метаду прававога рэгулявання. Калі прававы інстытут рэгулюе від грамадскіх адносін, то галіна — род грамадскіх адносін.
Такім чынам, для дзялення права на галіны выкарыстоўваюцца галоўным чынам два крытэрыі — прадмет і метад прававога рэгулявання. Па гэтых крытэрыях і адрозніваюць адну галіна права ад іншай.
Прававы інстытут увасабляе сабой адасобленую групу юрыдычных нормаў, якія рэгулююць якасна аднастайныя грамадскія адносіны ўнутры адной галіны права альбо на іх стыку. Некалькі блізкіх па характары рэгулявання прававых інстытутаў ўтвараюць падгаліну права. Напрыклад, у складзе грамадзянскага права вылучаюць аўтарскае, жыллёвае, патэнтнае права, у складзе фінансавага права вылучаецца падгаліна падатковага права.