Табло
прылада адлюстравання інфармацыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Табло́[1] (ад фр.: tableau — карціна, дошка для аб’яў) — прылада адлюстравання інфармацыі, прызначаная для прадстаўлення знакавай і графічнай інфармацыі ў выглядзе светлавых сігналаў, знакаў ці надпісаў.
Бываюць перакіднымі, сегментнымі механічнымі, электрамеханічнымі блінкернымі, электроннымі. Ужываюцца ў дыспетчарскіх службах, на стадыёнах і спартыўных залах і пляцоўках, на транспарце, у рэкламнай і канцэртнай дзейнасці і інш.