From Wikipedia, the free encyclopedia
Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія (в.-луж.: Towarstwo swj. Cyrila a Metoda) — верхнялужыцкая грамадска-культурная арганізацыя. Аб'ядноўвае лужычанаў, якія належаць да Рымска-Каталіцкай царквы. Мэтай таварыства з'яўляецца распаўсюджванне хрысціянства сярод лужыцкаг народа, прадстаўленне яго інтарэсаў у Каталіцкай царкве і садзейнічанне развіццю лужыцкай культуры. Арганізацыя ўваходзіць у склад грамадска-культурнай арганізацыі «Домавіна», названа ў гонар святых Кірыла і Мяфодзія.
Таварыства было заснавана 13 снежня 1862 года лужыцкім пісьменнікам Міхалам Горнікам і святаром Якубам Германам у гонар 1000-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мяфодзія ў Вялікую Маравію. Першапачаткова называлась «Аацыяцыя каталіцкіх сербаў». Асноўнай мэтай асацыяцыі была публікацыя кніг на лужыцкіх мовах. У студзені 1863 года Асацыяцыя каталіцкіх сербаў стала выдаваць каталіцкую газету «Katolski Posoł». У сувязі з тым, што таварыствам святых Кірыла і Мяфодзія кіравалі каталіцкія святары, якія служылі ў саборы святога Пятра ў Баўтцэне, арганізацыя прытрымлівалася кансерватыўных палітычных поглядаў, выступаючы супраць кайзераўскай Германіі. У хуткім часе пасля свайго заснавання арганізацыя стала падтрыміваць адносіны з лужыцкай грамадска-культурнай арганізацыыяй Маціцай сербскай.
Падчас канфлікту 1923—1929 гадоў паміж лужыцкімі каталіцкімі святарамі епархіі Мейсена і епіскапам Мейсена Хрысціянам Шрайберам, які спрабаваў абмежаваць выкарыстанне лужыцкіх моў на тэрыторыі епархіі, таварыства святых Кірыла і Мяфодзія прытрымлівалася нейтралітэту і выступала пасрэднікам у іх спрэчцы. Пачынаючы з 1933 года таварыства стала прыгнятацца нацыстскімі ўладамі. У 1937 годзе была канфіскавана тыпаграфія таварыства і ў 1939 годзе быў забаронены выпуск газеты «Katolski Posoł».
Пасля Другой сусветнай вайны ўлады ГДР не дазволілі аднавіць дзейнасць таварыства. Газета «Katolski Posoł» стала выходзіць у 1950 годзе пад патранажам арганізацыі «Домавіна». У 1985 годзе, пасля адмены закона аб прыватных арганізацыях, Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія аднавіла сваю дзейнасць пасля дазволу епіскапа Дрэздэна-Мейсен. Таварыства дзейнічала ў рамках епархіальнага права і пад эгідай Каталіцкай царквы. У 1995 годзе арганізацыя атрымала самастойнасць.
У студзені 2000 года Таварыствам святых Кірыла і Мяфодзія ў горадзе Кроствіц быў створаны клуб «Sportverein Crostwitz» (Sportowa Jednotka Chrósćicy), які мае аўтаномнасць у складзе арганізацыі.
У наш час адміністрацыя таварыства размяшчаецца ў горадзе Баўтцэн.
Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах прыватных і карпаратыўных членаў. У наш час у таварыства ўваходзяць Сербскае брацтва парафіі Вітэхенаў, Царкоўны хор Кроствіца, Харавое таварыства «Лілія», Спартыўны клуб «Sportowa Jednotka Chrósćicy» і Сербскія скаўты Кроствіца.
У арганізацыі дзейнічае музычны аддзел і секцыя рэлігійнай літаратуры. Апошняя ў наш час выдае газету «Katolski Posoł». Міжнародны аддзел займаецца сувязямі з іншымі славянскімі грамадска-культурнымі арганізацыямі. Дабрачынны аддзел займаецца дапамогай маламаёмным.
У наш час старшынёй таварыства з'яўляецца каталіцкі святар Віта Счапан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.