From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́ці (яп.: 太刀, たち — «вялікі меч»[1]) — доўгі, вялікі, двухручны японскі меч. Таксама — агульная назва ўсіх разнавіднасцей доўгіх і вялікіх японскіх мячоў, якія супрацьпастаўляліся больш кароткім і меншым мячам тыпу катана[2].
Даўжыня ляза — больш 60,6 см (звыш 2 шаку)[1]. Насіўся на поясе на падвесках, паралельна зямлі, лязом (выгінам) уніз[1] у адрозненне ад катаны, якую насілі за поясам, лязом (выгінам) угору[1]. Да Х стагоддзя быў прамым двухбаковавострым мячом, пасля стаў выгнутым аднабаковым. Дзяліўся на цырыманіяльныя і баявыя падвіды. Першыя мелі вытанчана аздобленыя дзяржальні і похвы, з накладнымі стужкамі, інкрустацыямі ці малюнкамі. У залежнасці ад металу ўпрыгажэнняў, адрознівалі залатыя, сярэбраныя, варанёныя (стальныя) таці[1]. З ХІІІ стагоддзя дзяржальні і похвы пакрываліся, як правіла, каляровай шнуроўкай ці скурай жывёл[1]. Насіўся імператарам, членамі імператарскага дома, прыдворнымі арыстакратамі, заможнымі самураямі ўзроўню магнатаў ці старшын[1]. Часта выкарыстоўваўся ў пары з малым мячом вакідзасі, або кароткім мячом танто.
Іншую назву гэтай зброі — дайто (яп.: 大刀, літаральна «вялікі меч») — у заходніх крыніцах калісьці памылкова чытаюць як «дайкатана». Памылка паходзіць ад няведання аб розніцы паміж дыялектамі японскай мовы; чытанне іерогліфа 刀 — «катана», але ёсць і іншае — «то:». Сярод іншага, гэта неправільнае чытанне выкарыстоўваецца ў назве кампьютарнай гульні Daikatana.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.