![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Fetal_thrombotic_vasculopathy_-_very_high_mag.jpg/640px-Fetal_thrombotic_vasculopathy_-_very_high_mag.jpg&w=640&q=50)
Тромб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Fetal_thrombotic_vasculopathy_-_very_high_mag.jpg/640px-Fetal_thrombotic_vasculopathy_-_very_high_mag.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Blood_clot_diagram.png/320px-Blood_clot_diagram.png)
Тромб (грэч. θρόμβος), або згустак крыві, ці крывяная бляшка, — з’яўляецца канчатковым прадуктам згортвання крыві ў сістэме гемастазу. Гэта дасягаецца за кошт актывацыі сістэмы фактараў згортвання крыві (гумаральны кампанент) і агрэгацыі трамбацытаў (клетачны кампанент), якія ўтвараюць тромб. Тромбаўтварэнне — нармальная з’ява ў выпадку траўмы, што ўключае знешняе або ўнутранае пашкоджанне крывяноснага сасуда. Таксама выдзяляюць паталагічнае тромбаўтварэнне пры якім прыжыццёвы згустак крыві ўтвараецца ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў паражніне (поласці) сэрца не ў адказ на траўму, а як самастойны паталагічны працэс. У медыцынскай літаратуры часцей за ўсё слова «тромб» ужываецца ў паталагічным сэнсе, таму наступнае вызначэнне тромба найбольш распаўсюджана:
Тромб — паталагічны прыжыццёвы згустак крыві ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў поласці сэрца.