Трохвугольнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тро́хвуго́льнік — геаметрычная фігура, утвораная трыма адрэзкамі, якія злучаюць тры пункты, што не ляжаць на адной прамой. Гэтыя адрэзкі называюцца старанамі (бакамі) трохвугольніка, а пункты, злучаныя старанамі, — яго вяршынямі.
Трохвугольнік — найпрасцейшы з многавугольнікаў.
Вяршыні трохвугольніка звычайна абазначаюцца вялікімі лацінскімі літарамі (A, B, C), велічыні вуглоў пры адпаведных вяршынях — грэчаскімі літарамі (α, β, γ), а даўжыні процілеглых старон — маленькімі лацінскімі літарамі (a, b, c).
Трохвугольнік з'яўляецца шматграннікам. У еўклідавай геаметрыі трохвугольнік адназначна задае плоскасць. Усе трохвугольнікі з'яўляюцца плоскімі фігурамі.