Трытон (інтэрвал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трытон (лац.: tritonus — складаецца з трох тонаў) — музычны інтэрвал велічынёй у тры цэлых тону.[1]
У элементарнай тэорыі музыкі, якая арыентуецца на мажорна-мінорную танальнасць, трытон інтэрпрэтуецца як:
- Павялічаная кварта — інтэрвал шырынёй у чатыры ступені, які сустракаецца ў асноўным (дыятонічным) гукарадзе ў выглядзе выключэння, бо ўсе астатнія шэсць кварт гэтага гукараду з’яўляюцца чыстымі і маюць два з паловай тону. Сярод храматычных інтэрвалаў павялічаная кварта таксама з’яўляецца выключэннем, бо энгарманічна роўная паменшанай квінце, тады як усе іншыя храматычныя інтэрвалы энгарманічна роўныя дыятонічным.
- Паменшаная квінта — інтэрвал шырынёй у пяць ступеней, які з’яўляецца зваротам павялічанай кварты, для якога таксама справядліва ўсё вышэйсказанае.