Туранская нізіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тура́нская нізіна, Туранская раўніна — раўнінная частка тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Паўднёвага Казахстана.
Хуткія факты Туранская нізіна, Размяшчэнне ...
Туранская нізіна | |
---|---|
Каардынаты: 43°27′10,50″ пн. ш. 62°04′08,70″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Казахстан, Туркменістан, Узбекістан |
Вышыня над узроўнем мора | 922 м |
Закрыць
Нізіна размешчана на тэрыторыі Казахстана, Туркменіі і Узбекістана. Асноўная частка Туранскай нізіны адпавядае Туранскай пліце. На поўдні абмежавана плато Капетдаг і адгор'ямі Парапаміза, на захадзе берагам Каспійскага мора, на паўночным захадзе — паўднёвымі і ўсходнімі схіламі Мугаджараў, на паўночным усходзе — Казахскім драбнасопачнікам, на ўсходзе — адгор'ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая. Тэрыторыя раўніны пераважна занятая пустынямі — Каракумы, Кызылкум і інш. Вышыні да 300 м, каля ўзбярэжжа Каспійскага мора на 32 м ніжэй узроўню мора (упадзіна Карагіе — на 132 м).
Рэльефу характэрна чаргаванне нізін і раўнін са сталовымі плато.