![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Viae_Flaminia_Salaria_Tiburtina.jpg/640px-Viae_Flaminia_Salaria_Tiburtina.jpg&w=640&q=50)
Тыбурцінская дарога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбурцінская дарога (лац.: Via Tiburtina) — антычная дарога ў Старажытным Рыме.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Viae_Flaminia_Salaria_Tiburtina.jpg/640px-Viae_Flaminia_Salaria_Tiburtina.jpg)
Дарога была пабудавана пры консуле Марку Валерыі Максіме каля 286 года да н.э. і злучыла Рым з Цібурам (сучасны Цівалі). Першапачаткова дарога вяла да храмаў Цібура, затым рымскія арыстакраты выкарыстоўвалі дарогу, каб праехаць да сваіх віл.
Пазней дарога была праведзена ў вобласць, якую засялялі эквы і марсы, і стала звацца Via Tiburtina Valeria. Яна працягнулася амаль на 200 км праз Апеніны ў Aternum (суч. Пескара). Дарога выходзіла з Рыма праз Тыбурцінскую браму Аўрэліянавай сцяны і Эсквілінская брама Сервіевай сцены[1].