Тыпапамер H0
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыпапамер H0 (вымаўляецца «Ха-Нуль», ням.: "Halb Null") — адзін з папулярных тыпапамераў у чыгуначным мадэлізме. Ён адпавядае маштабу 1:87 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 16,5 мм (рэальная шырыня 1435 мм). Досыць часта, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША, сустракаецца цалкам літарнае пазначэнне таго ж тыпапамеру HO.
Назва тыпапамеру паходзіць ад нямецкага «палова нуля», бо ў пачатку 20 стагоддзя найболей распаўсюджанымі ў Еўропе былі мадэлі маштабу 1:45(Тыпапамер 0) з шырынёй каляіны 32 мм, а мадэлі H0 былі прыблізна ў два разы меншыя.