Тэкст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэкст (ад лац.: textus «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленне, якое напісанае, надрукаванае (выказванне, абзац, раздзел твора і г. д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, і якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе[1].
Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Паводле стылю адрозніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.
У залежнасці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексічных і структурных канструкцый, зрокавага афармлення і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з'яўляецца сказ. Адносна класіфікацыі абзацу ў дачыненні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.