From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэнерэ (берберс. Tiniri) — раён пустыні на поўдні цэнтральнай частцы Сахары, плошчай больш за 400 000 км². Уяўляе сабой пясчаную раўніну, размешчаную на паўночным усходзе Нігера і захадзе Чада. Тэнерэ знаходзіцца ў прасторы паміж нагор'ямі Аір і Ахагар і горным масівам Тыбесці. Назва паходзіць ад слова «пустыня» на мове тамашэк.
Клімат пустыні трапічны, кантынентальны. Ападкі выпадаюць не кожны год. У некаторых месцах дажджоў не бывае гадоў па 30.
Расліннасць у пустыні практычна адсутнічае. Жывёльны свет таксама вельмі бедны.
Асноўныя багацці пустыні: Сонца і соль, якую здабываюць у раёне Більмы. Соль транспартуюць на вярблюдах, але ў апошні час жыхары аддаюць перавагу джыпам, на якіх можна хутчэй перасекчы пустыню.
Карэннае насельніцтва пустыні — гэта качэўнікі-туарэгі.
На тэрыторыі Тэнерэ выяўлены неалітычныя паселішчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.