Уамба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уамба — горад у Анголе, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Уамба.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Размешчаны ў 600 км на паўдневы ўсход ад Луанды, паблізу гары Мока (2619 м), на вышыні 1721 м над узроўнем мора[1]. Насельніцтва горада па ацэнкавых дадзеных 2013 года складае 375 225 чалавек[2].
На месцы горада здаўна існавала невялікае паселішча. Афіцыйна горад быў заснаваны 8 жніўня 1912 года. У 1928 годзе горад быў перайменаваны ў Новы Лісабон (парт.: Nova Lisboa). У канцы 1940-х было абвешчана аб пераносе адміністрацыйнага цэнтра Анголы з Луанды ў Новы Лісабон, але ніякіх дзеянняў па пераносе не было зроблена, і цэнтр застаўся ў Луандзе. Пасля здабыцця незалежнасці Анголай у 1975 годзе, гораду была вернута ранейшая назва — Уамба (1977 год). У гады Грамадзянскай вайны горад быў апорным пунктам мяцежнага руху УНІТА і адзін час — штаб-кватэрай яго кіраўніка Жонаша Савімбі. У 1993 годзе Уамба падвергнуўся моцным разбурэнням у ходзе Вайны 55 дзён. Аднаўленчыя работы працягваюцца па гэты дзень. Да цяперашняга часу адрамантаваная і запушчаная стратэгічна важная Бенгельская чыгунка, якая злучае акіянскі порт Лабіту з тэрыторыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і якая праходзіць праз Уамба.
У Уамба нарадзіўся вядомы ангольскі пісьменнік Жазэ Эдуарда Агуалуза.