Чатырохдзённая вайна[1][2][3][4][5][6] — абвастрэнне ўзброенага канфлікту ў раёне Нагорнага Карабаха, якое пачалося 2 красавіка[7][8] і доўжылася да 5 красавіка 2016 года[9]. За гэты адносна невялікі прамежак часу супрацьстаянне стала найбольш буйнамаштабным сутыкненнем у зоне карабахскага канфлікту за больш чым 20 гадоў з часоў бестэрміновага трохбаковага (Арменія, Нагорны Карабах і Азербайджан) пагаднення аб спыненні агню, які ўступіў у сілу ў маі 1994 года. Страты бакоў у красавіку 2016 года склалі некалькі сотняў забітымі і параненымі.
Хуткія факты Чатырохдзённая вайна, Дата ...
Чатырохдзённая вайна |
---|
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт |
|
Дата |
2—5 красавіка 2016 |
Месца |
Нагорны Карабах |
Вынік |
рэжым спынення агню, кожны з бакоў заяўляе аб сваёй перамозе |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
каля 80 забітых камбатантаў і мірных жыхароў
| ад 47 да 99 забітых камбатантаў і мірных жыхароў
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць