Узгорскі замак (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узгорскі замак, Узгорскі астрог — драўлянае абарончае збудаванне Віцебска XVI—XVIII стагоддзяў. Узгорскі замак размяшчаўся на поўнач ад Верхняга і Ніжняга замкаў паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Віцьба. Займаў частку Узгор'я і Успенскую гару. Замак намаляваны на чарцяжы Віцебска 1644 года.