Уладзімір Міхайлавіч Камароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камароў Уладзімір Міхайлавіч (16 сакавіка 1927 — 24 красавіка 1967) — лётчык-касманаўт СССР, інжынер-палкоўнік. Двойчы Герой Савецкага Саюза (19.10.1964 і 24.4.1967).
Уладзімір Міхайлавіч Камароў | |
---|---|
Краіна: | СССР |
Спецыяльнасць: | Лётчык-касманаўт |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Экспедыцыі: |
Узыход-1 Саюз-1 |
Дата нараджэння: | 16 сакавіка 1927(1927-03-16)[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 24 красавіка 1967(1967-04-24)[1][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці: | |
Аўтограф: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член КПСС з 1952 г. Скончыў Маскоўскую спецшколу Ваенна-Паветранных Сіл (1945), Батайскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча імя А. К. Сярова (1949), Ваенна-паветраную акадэмію імя Н. Я. Жукоўскага (1959). З 1960 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—13.10.1964 упершыню ў свеце разам з навуковым супрацоўнікам Д. П. Феакціставым і ўрачом Б. Б. Ягоравым здзейсніў палёт на шматмесным касмічным караблі «Узыход-1» у якасці камандзіра карабля. Другі палёт здзейсніў 23—24.4.1967 на касмічным караблі «Саюз-1». Загінуў падчас пасадкі з-за адмовы парашутнай сістэмы. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.