беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч (нар. 6 верасня 1957) — беларускі дыпламат.
Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Леанідавіч Панамароў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Леанідавіч Панамароў | ||||||
Нараджэнне | 6 верасня 1957 (66 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя (з 2022 года).
Нарадзіўся 6 верасня 1957 года.
У 1985 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1986 года па снежань 1990 гады працаваў у Мінскім абкаме УЛКСМ, затым — у ЦК УЛКСМ Беларускай ССР. Са студзеня 1991 па красавік 1997 года працаваў у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь на пасадах рэферэнта, старэйшага рэферэнта, вядучага спецыяліста, памочніка Старшыні Вярхоўнага Савета. З 1997 па красавік 2000 году працаваў намеснікам генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс».
З красавіка 2000 па кастрычнік 2011 года працаваў дырэктарам Цэнтра міжнародных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012 годзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне і асаблівасці знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь (1921—2005 гг.)»[1].
З кастрычніка 2011 года — намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП). У 2016 годзе на пасяджэнні Савета быў абраны старшынёй БелГПП.
10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.