Уладзімір (горад, Расія)
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уладзімір.
Уладзімір (руск.: Владимир) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 339,5 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 990 годзе[1].
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны на левым беразе ракі Клязьмы, за 180 км на паўночны ўсход ад Масквы. Буйны транспартны вузел на аўтамабільнай (М-7 «Волга») і чыгуначнай (Масква — Ніжні Ноўгарад) магістралях (станцыя Уладзімір).
Плошча зямель у межах горада — 124,6 км², плошча самога горада 60 км². Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, з'яўляецца прызнаным турыстычным цэнтрам.
Прамысловасць: машынабудаванне (АТ «Аўтапрыбор», завод «Точмаш», трактарны завод, завод «Электрапрыбор»), хімічная прамысловасць (Уладзімірскі хімічны завод), энергетыка, харчовая прамысловасць.